?

Log in

No account? Create an account

Вольнасць...

Даўно мяне тут не было. Вось чарговы, для кагосьці можа даўгачаканы, пост.
Нешта пад канец дня і працоўнага тыдня вырашыў выказацца. :)

Размова сёння пойдзе аб вольнасці. Але я ня буду пісаць розных тэрмінаў і іншай нікому не патрэбнай інфармацыі.

Частка першая: "пост" пра вандроўку. 

Сёння вырашыў пачытаць пра хлопца, які вырашыў паехаць у вандроўку на 2 гады. На адным з сайтаў ёсць яго справаздачы аб краінах, якія ён наведаў. Усё апісваць не буду, скажу толькі сваю думку наконт некаторых падзей. На працягу свайго "трыпу" (trip) ён сустракаўся з рознымі людзьмі, розных нацыянальнасцяў і рознага вераспавядання. Мяне ўразіў факт таго, што не гледзячы на розныя абставіны, яны ў душы застаюцца вольнымі. І пытаюцца прыстасавацца да розных умоў жыцця. Прыклады самыя розныя, але ўразіў той факт, што нават у кансерватыўным Іране можна быць вольным і па-свойму асаблівым. 

Частка другая: музыка

Так атрымалася, што сёння праводзіў вечар у кампаніі вельмі прыгожай і цікавай дзяўчыны. :) Пасля дзьвух капучына мы накіраваліся гуляць па снежнай вуліцы і неўзабаве спусціліся ў падземны пераход, дзе адразу пачулі музыку. Намі было вырашана застацца і слухаць розныя песні ў выкананні хлопца з гітарай і яго сяброў. Ён граў і пеў вельмі добра!
Ён граў з вялікай асалодай і яму гэта падабалася. Музыка - гэта частка яго жыцця. Адразу ўзнікае параўнанне з эстраднымі выканаўцамі, для якіх музыка толькі заробак. Няма ў іх вачах таго агеньчыка. Некаторыя песні сапраўды рабілі нейкую аўру і прыцягвалі людзей. У такіх вулічных вольных выступах ёсць сапраўдны дух свабоды, якога не заўсёды хапае. 

Частка трэцяя: вольнасць.

Не буду шмат пісаць, выкажу толькі самы сэнс усіх маіх думак. Вольнасць існуе. Існуе яна ў простым чалавеку, яго дзеяннях і ўчынках. Ніякія законы і абставіны не змогуць забраць яе ў чалавека. Ні кансерватыўныя погляды, ні загады і дыкрэты, ні ідэялагічная праца (якую вызначае некалькі чалавек, а не народ) нішто іншае... што ні рабі гэты вольны дух заўсёды застанецца, проста ён не будзе бачны... І толькі праз розныя дзеянні і ўчынкі мы будзем бачыць, што вольнасць жыве і ад гэтага становіцца неяк лягчэй і з'яўляецца нейкая асалода ад жыцця...

P.S Вось і ўсё што хацеў сказаць. Прабачце тыя хто не зразумеў аб чым ідзе гаворка і тыя, хто пабачыў мой пост не вельмі разгорнутым... Выказвайце свае думкі і меркаванні...


На футбольнай мапе Беларусі хутка з'явіцца народны футбольны клуб. Народным ён будзе таму, што належыць будзе заўзятарам. У Еўропе такое сустракаецца вельмі часта, у Беларусі дагэтуль нічога не было. Адсюль і песімізм у простых людзей, але гледзячы як развіваецца гэта справа ўсё больш і больш з'яўляецца аптымізму. Усё больш верыш, то ўсё атрымаецца. Вось ужо як тыдзень таму у нас з'явіўся свой офіс. Сёння дамаўляліся пра мэблю) На наступным тыдні паеду атрымліваць пасведчанне аб рэгістрацыі Грамадскага аб'яднання "Спартыўны клуб "Партызан-Мінск", якое будзе заснавальнікам футбольнага клуба. Тады ўжо можна будзе ўступіць у яго і стаць яго паўнавартасным членам, каб вырашаць разам будучыню клуба. 

Увесь праект складаецца з 2 юрыдычных асоб: Грамадскага аб'яднання "Спартыўны клуб "Партызан-Мінск" і Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Футбольны клуб "Партызан-Мінск"... Спартыўны клуб будзе заснавальнікам футбольнага клуба... Усё будзе празрыста. :)

СК Партызан-Мінск - грамадскае аб'яднанне, дзейнасць якога будзе распаўсюджвацца на горад Мінск. СК будзе заснавальнікам ФК Партызан-Мінск і будзе фінансаваць яго сродкамі, якія яно атрымае ад членскіх унёскаў. Члены СК будуць вырашаць лёс і будучыню клуба. Усе пытанні будуць разглядацца ў адпаведным форуме, доступ да якога будзе толькі ў членаў СК. Таксама Спартыўны клуб мае права ствараць каманды па іншых відах спорту. 

Футбольны клуб Партызан-Мінск будзе кіравацца Спартыўным клубам. У першы год ставіцца мэта заявіць каманду ў другую лігу чэмпіяната Беларусі па футболе. Аснову каманды складуць гульцы груп падрыхтоўкі ФК Партызан + будуць гульцы іншых клубаў. Дарэчы каманда ўжо пачала рыхтавацца да сезону. На праглядзе зараз каля 45 чалавек... Заявіць на сезон можна 30 гульцоў. Турнірных мэтаў камандзе ў першы год ставіцца не будзе, трэба спачатку стварыць каманду!

Па пытанню сродкаў. Ужо ў кассе ёсць нармальная сума. Сваімі сіламі мы назбіраем на першы ўнёсак на сезон... нават яшчэ і застанецца... Зараз чакаем дапамогі з Еўропы. Веру, што ўсё атрымаецца... )) Таксама плануем шукаць спонсараў. Некаторыя кампаніі ўжо гатовы нам дапамагчы. 

Вось пакуль і ўсё, што хацеў сказаць. Будуць з'яўляцца навіны, буду пісаць тут) 

Сачыце за аднаўленнямі)))

Китайский ад

Originally posted by trasyy at Китайский ад
Китайский ад


Фотограф из Китайской Народной Республики Лу Гуанг показывает обратную сторону невероятного экономического подъёма своей страны. За всё приходится платить. В своём проекте "Антропогенное загрязнение в Китае" фотограф решил показать, как экологическая ситуация влияет на повседневную жизнь людей. За свой труд Лу Гуанг получил грант мемориального фонда Юджина Смита (W. Eugene Smith Grant) в номинации «Гуманистическая фотография».

далее под катомCollapse )


Доўга не ведаў як назваць гэты свой запіс, бо шмат было ўбачана і шмат да якіх думак гэта мяне даводзіла...
Пачну з таго, што паездка ў Смаленск не была мной запланавана і ўзнікла раптам. Яшчэ днём у суботу я не ведаў еду ці не. Але ўжо ў вечары я купіў квіток на цягнік і паехаў у адзін з заходніх гарадоў Расіі. Ехаў я туды на шоп-тур, мэта была набыць тэлевізар які там каштуе значна танней чым у нас...  Каб было танней я вырашыў ехаць на цягніку да Воршы (23.07-02.59), а адтуль на электрычцы да Смаленску (03.50-7.30(мск.час))... Гэта мне каштавала 23 тысячы рублёў... (17 плацкарт і 6 электычка)... у параўнанні: за прамы цягнік без перасадак да Смаленску я бы аддаў 180 тысяч рублёў... 

Электрычка расійскай чыгункі з 4 вагонамі.
(электрычка ў Смаленск)

Цягнік з Мінску даімчаў да Воршы за 4 гадзіны і ўжо ў 02.59 я быў у сталіцы Дажынак-2008. З-за таго што на двары была цёмная ноч у Воршы я пабачыў толькі вакзал. Пра яго магу сказаць тое, што ён чысты, утульны і вялікі... У ім было ўсё што патрэбна турысту: гандлёвыя кропкі, прыбіральня, комната адпачынку, зала чакання ну і непасрэдна каса і даведка... З адмоўнага хацелася б адзначыць наяўнасць "асацыяльных элементаў"... вельмі кідаецца ў вочы прысутнасць так званых бамжоў, розных п'яніц і іншых... Здавалася, што ўсе яны працавалі... іх праца заключалася ў тым, каб знайсці чалавека які заснуў і ціхенька ўкрасці ў яго ягоныя рэчы... На абратнай дарозе нават удалося праверыць гэта... адна жанчына ледзь не папалася на жыўца))  Яна хадзіла па вакзале і неўзабаве прысела недалёка каля мяне, убачыўшы, што я ўжо сплю.. прынялася пільна мяне разглядаць, але потым мама яе прагнала... і яна ўжо болей не падыходзіла і каля нас не круцілася...
У 3.50 на станцыю Ворша прыйшоў электрацягнік і праз хвіліну паехаў на Смаленск... увесь час у ім я спаў...
У 7.30 па маскоўскім часе мы прыехалі ў Смаленск! Ён сустрэў на невялічкім будынкам вакзала з турнікетамі, праз які нельга прайсці без квітка на электрычку... Хацелася б адзначыць што ў Смаленску два вакзалы: адзін для пасажырскіх цягнікоў (галоўны), а другі на якім мы выходзілі - для электрычак... Яны знаходзяцца насупраць адзін аднаго... Пасля вакзалу, першым куды мы наведаліся быў адзіны гіпермаркет у горадзе... Ён знаходзіцца якраз каля вакзала.. Ён працуе 24 гадзіны  і яго адчынілі некалькі месяцаў таму... Так як расійскіх грошай у нас не было, то ў гіпермаркеце мы былі як на экскурсіі, паглядзелі цэны, нават давялося паразмаўляць з прадаўцом... размаўлялі аб усім... аб жыцці, аб праблемах, аб прэзідэнтах, нават паразмаўлялі пра польскі самалёт які разбіўся ў Смаленскай вобласці, але на самой справе гэта тэррыторыя ўжо даўно з'яўляецца часткай горада...
У 8.45 мы прыняліся шукаць банк, каб памяняць валюту на расійскія рублі. Доўга блукалі, але знайшлі. Дарэчы некаторыя банкі, такія як Сбербанк бяруць камісію за абмен валюты...
Пасля абмену валюты мы прыняліся шукаць тэлевізар... Хацелася б спачатку апісаць мясцовасць... Каля вакзалу знаходзіцца сэрца гандлю Смаленска. Тутака мы знайшлі некалькі рынкаў, гандлёвы цэнтр "Байкал", ЗУМ (Задняпроўскі ўніверсальны магазін), краму "Тэхнасіла", ГЦ "Радуга" і нават адзіны ў Смаленску "Макдональдс", які не так даўно адчыніўся!) Гэта ўсё знаходзілася на Калхознай плошчы! Назва месца гаварыла сама за сябе)
(адна з гандлёвых кропак :)  )

(а вось і новы ГЦ "Байкал")

Сам горад быў чысты на адсоткаў 50... сфетафораў пару штук... дарожнае пакрыццё не змянялася з савецкіх часоў, 90% будынкаў старыя і даўно напрашваюцца на капітальны рамонт... нават цэрквы не адрамантаваныя... У цэлым вельмі не прыемна там знаходзіцца... і нават пачынаеш любіць нашага прэзідэнта з-за таго, што ў краіне чысціня, але ніяк не магу зразумець чаму менавіта з гэткай краінай як Расія мы вырашылі стварыць Мытны саюз! Хоць Смаленск адносна далёка ад Таджыкістану, Туркменістану і іншых краін але жыхароў сярэдняй азіі шмат... у асноўным на рынках і на будоўлі... Таксма шмат і беларусаў, яны вязуць у Смаленск мясныя вырабы і гарэлку ... па маіх падліках - гэта вельмі рэнтабельная справа, з-за гэтага пачынаеш разумець чаму растуць цэны... проста каб не вывозілі, бо з улікам розных накрутак атрымліваецца ўсё адно танней чым купляць у краме... 
Набыўшы неабходныя рэчы, мы прыняліся разглядаць горад. Убачылі не шмат, бо моцна стаміліся. Ад Калхознай плошчы мы дайшлі да маста над Дняпром...
ён у Смаленску не такі шырокі, як у Магілёве... На другім беразе ракі знаходзілася сцяна крэпасці, частка з якой была адноўлена...
Амаль ад усюль бачна Успенскі сабор, які знаходзіцца на вялікім халме...  
ён знаходзіцца па-за гэтай сцяной! Далей мы сустрэлі музей гарэлкі і штаб ЛДПР, які было вельмі дзіўна бачыць,
бо ў Беларусі такога не сустрэнеш...
Пасля агляду гэтых будынкаў было вырашана вярнуцца для кантрольнай закупкі ў гіпермаркет, павячэраць і чакаць электрычкі на Воршу... Ад Смаленску на ёй мы адправіліся ў 20.36, хацелася б адзначыць, што квіток да Воршы каштуе 168 рублёў (47040 бел.руб.) на 30 000 руб. даражэй чым купляць у нас... У нас за такія грошы можна аплаціць плацкарт у два бакі ў любую кропку краіны... 
Зрабіўшы перасадку ў Воршы мы селі ў 00.16 на цягнік і паехалі ў Мінск.
Вось так скончыўся мой шоп-тур у Смаленск. Ён мяне вельмі ўразіў і я вырашыў, што жыць і працаваць я туды не паеду ні за якія грошы. У Беларусі ў любым кутку значна лепш!!! 

P/S  Усе здымкі былі зроблены на тэлефон, таму якасць іх жадае лепшага!)






Вось і прыйшоў той час, калі я вырашыў завесці сабе жывы часопіс. Не ведаю на колькі тутака затрымаюся і як часта тутака буду сядзець і нешта пісаць. Запрашаю вас да сябе ў сябры! Дадавайцеся!